Бабруйск: Навучэнцаў прыводзяць на выбарчыя ўчасткі групамі
Студэнт Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта распавёў мясцовым праваабаронцам, як яго прымушалі галасаваць датэрмінова.
- Я з іншага горада, таму жыву ў інтэрнаце ад універсітэта. Усім, хто там жыве, загадалі прагаласаваць датэрмінова, у іншым выпадку пагражаюць высяліць з інтэрната. Таксама нязгодных папярэдзілі, што ім “будзе цяжка вучыцца”.
Падобную гісторыю распавёў і навучэнец ліцэя №4. А назіральніца па ўчастку № 72 Валянціна Кеўніч распавяла, што сёння, сярод дня, навучэнцы механіка-тэхналагічнага коледжа прыходзілі галасаваць цэлай групай:
- Я пацікавліася ў навучэнцаў, чаму прыйшлі галасаваць адначасова. Яны сказалі, што іх знялі з заняткаў і прывялі на ўчастак. Тут навучэнцы па чарзе зайшлі ў кабінкі, і аддалі свае галасы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”