Баранавічы: На ўчастках холад - 10 градусаў
Назіральнікі на выбарчых участках № 28 і № 54 скардзяцца на вельмі нізкую тэмпературу ў памяшканні для галасавання. Яны, як і сябры ўчастковых выбарчых камісій (на фота), павінны сядзець у цёплым адзенні і абутку, каб не захварэць. Замеры тэмпературы праводзіліся назіральнікам Таццянай Царук у прысутнасці старшыні выбарчай камісіі Андрэя Капіцы. У сувязі з гэтым праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Баранавіцкую ТВК, у якой паведамляе, што памяшканне выбарчага ўчастку № 28 не падрыхтавана для правядзення ў ім датэрміновага галасавання, бо тэмпература паветра днём толькі 10 градусаў цяпла па Цэльсію. Такая ж тэмпература паветра і на выбарчым участку № 54 (Баранавіцкі малочны камбінат, вул. 50 год БССР).
У сваёй скарзе Сяргей Гоўша просіць прыняць адпаведныя меры, каб забяспечыць нармальныя ўмовы для галасавання на гэтых участках ці перанесці галасаванне ў іншае, больш прыстасаванае месца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”