Драгічын: Лямпачкі не вытрымалі агітацыі
https://spring96.org/be/news/39318
2010
2010-12-15T20:27:59+0200
2010-12-15T20:27:59+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/elektrolinii.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Доме культуры горада Драгічын Брэсцкай вобласці 14 снежня адбылася сустрэча даверанай асобы А.Лукашэнкі - губернатара Брэсцкай вобласці Канстанціна Сумара з работнікамі бюджэтнай сферы.
Сустрэча прайшла б гладка і роўна, каб раптоўна не прапала асвятленне. Нягледзячы на тое, што электрычнасці не было ўсяго хвілін 10, гэты інцыдэнт каштаваў мясцоваму кіраўніцтву нерваў. А калі асвятленне з’явілася, старшыня Драгічынскага райвыканкама Васіль Хвацік не вытрымаў і закрычаў, што гэта правакацыя. І папярэдзіў, каб адказныя таварышы рыхтаваліся да пакарання.
Сустрэча скончылася прызывам Сумара галасаваць за Лукашэнку, таму што ўсё тое, што мы зараз маем - выключна яго заслуга.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары