У Віцебску бацькоў школьнікаў склікаюць на бацькоўскія сходы для датэрміновага галасавання
Як стала вядома, у віцебскай школе нумар 45 настаўнікі абвесцілі, што ў пятніцу, 17 снежня, адбудзецца бацькоўскі сход, на які бацькам трэба прыйсці з пашпартамі. Пра гэта паведаміў адзін з бацькоў. “Я не хачу галасаваць датэрмінова, але што рабіць, -- сказаў ён. – І гэткая сітуацыя назіраецца па ўсім горадзе”. Суразмоўца, які прасіў не канкрэтызаваць у публікацыі яго імя, мяркуе, што падобныя бацькоўскія сходы, верагодна, запланаваныя і ў іншых беларускіх гарадах.
Акрамя таго, па словах віцябляніна, на датэрміновае галасаванне гоняць дворнікаў. “Яны запалоханыя, бо ім пагражаюць звальненнем з працы”. Адна жанчына-дворнік нават прызналася, што ёй і іншым супрацоўнікам ЖЭСа было загадана не проста прагаласаваць да 19 снежня, а “бягом прагаласаваць і далажыць” начальству.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”