Магілёў: Праграма Лукашэнкі – на стале камісіі
На выбарчым участку №24 праграма Аляксандра Лукашэнкі знаходзіцца побач са спісамі выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласнога выбарчага штабу кандыдата ў Прэзідэнты Ўладзіміра Някляева.
“Калі я аб’язджаў выбарчыя ўчасткі, то на выбарчым учаску №24 я заўважыў праграму кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка, - гаворыць Ігар Каваленка, - якая наўпрост ляжала каля спісу выбаршчыкаў. Калі ж я акцэнтаваў на гэтым ўвагу, то то член выбарчай камісіі пачала апраўдвацца і сказала, што яна тут з’явілася выпадкова. Калі ж я папрасіў яе схаваць яе, то жанчына не разгубілася і паклала яе на вакно”.
“Мяне гэта абурыла яшчэ больш, - працягвае Ігар Каваленка, - я ёй сказаў, што падчас галасавання на выбарчым участку не павінна быць ніякіх агітацыйных матэрыялаў, пасля гэтай заўвагі член участковай выбарчай камісіі схавала праграму Лукашэнкі ў сваю сумку”, - адзначае Ігар Каваленка.
З гэтай нагоды актывіст збіраецца падаваць скаргу ў вышэйстаячую раённую выбарчую камісію.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”