Магілёў: “Хімікі” галасуюць датэрмінова ў суправаджэнні канвою
Назіральнік Яўгенія Цюркіна, зарэгістраваная ва ўчастковай выбарчай камісіі № 122, што знаходзіцца ў сярэдняй школе №37 г.Магілёва, адзначае, што зняволеных, якія адбываюць пакаранне ў выпраўленчай калоніі адкрытага тыпу, якая знаходзіцца побач, у суправаджэнні канвою прыводзяць на датэрміновае галасаванне.
Так, да абеду 14 снежня галасаваць прыканваіравалі 50 чалавек, пасля абеду – 45. У самім памяшканні выбарчай камісіі ім выдавалі пашпарты, каб яны здолелі атрымаць бюлетэні, пасля галасавання пашпарты зноўку забіралі.
Яўгення Цюркіна падчас першага дня датэрміновага галасавання зафіксавала таксама два выпадкі, калі члены ўчастковай выбарчай камісіі выдавалі на адзін дакумент два бюлетэні для галасавання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”