Гродна: Старшыня камісіі пагражае выдаліць назіральнікаў
https://spring96.org/be/news/39304
2010
2010-12-15T18:28:38+0200
2010-12-15T18:28:38+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/galasavanne-na-uchastku.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гродне на ўчастку №4 Ленінскага раёну, што размешчаны ў Гродзенскім абласным Палацы дзіцяча-юнацкай творчасці, старшыня камісіі зрабіла папярэджанне і пагражала незалежным назіральнікам Людміле Сцярніцкай і Раману Бараноўскаму выдаліць іх з выбарчага ўчастка. Прычынай гэтага канфлікту стала наступнае – старшыні камісіі не спадабалася, што незалежныя назіральнікі робяць падлік прыйшоўшых на ўчастак выбаршчыкаў.
Незалежныя назіральнікі палічылі такія паводзіны старшыні камісіі незаконнымі, Раман Бараноўскі напісаў па гэтым факце адпаведную заяву ў ЦВК.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”