viasna on patreon

Мінскі Гарадскі суд за подпісам старшыні Ардзякі адмяніў пастанову суда Ленінскага раёну ў адпаведнасьці з якой Валянцін Баранаў быў асуджаны за ўдзел у акцыі 23 сакавіка на 14 сутак адміністратыўнага арышту.

2003 2003-04-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судом Ленінскага раёну г. Мінска В.Баранаў быў прызнаны вінаватым у зьдзяйсьненьні правапарушэньня, у адпаведансьці з гэтым рашэньнем было прызначана спагнаньне ў выглядзе адміністратыўнага рышту – 14 сутак. Зараз гэтая пастанова адмененая. Справа накіраваня на новы разгляд.

Пастанова была адмененая ў сувязі з тым, што ўдалося даказаць -- супрацоўнікі міліцыі, якія выступалі ў якасьці сьведкаў у судзе, гэта зусім не тыя людзі, якія затрымлівалі Валянціна Баранава. “Сьведкі” сьцьвярджалі, што яны былі ў міліцэйскай форме і затрымлівалі Баранава. Баранаў прадставіў здымак, на якім бачна, што яго затрымліваюць асобы ў цывільным і зусім не тыя, хто фігураваў у судзе ў якасьці сьведкаў.

Гаворыць прадстаўнік В.Баранава ў судзе юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч: “Баранаў прынёс мне вельмі якасны фотаздымкі, на якіх добра бачна, як два чалвекі ў цывільных схапілі Баранава. У судзе былі агучаныя зусім іншыя паказаньні, зусім іншых людзей. Апрача таго, на здымку бачна, як тыя сьведкі, якія выступалі ў судзе стаяць ў ачапленьні ў форме. А затрымліваюць людзі ў цывільным. Значыць сьведкі далі непраўдзівыя паказаньні. На гэтай падставе была адмененая пастанова суда Ленінскага раёну г. Мінска”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства