16 сакавіка Людміла Асіпенка і Аляксандар Карцэль, студэнты Беларускага Дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, якіх выключылі за актыўную грамадзянскую пазіцыю, правялі прэс-канферэнцыю.
Людміла Асіпенка навучалася на 3 курсе Факультэта беларускай філалогіі і культуры БДПУ, Алесь Карцэль на 4 курсе Факультэта рускай філалогіі БДПУ. 14 сакавіка загад аб адлічэнні і спыненні ім ўсіх выплатаў падпісаў рэктар БДПУ Пётар Кухарчык.
Студэнты паведамілі журналістам, што афіцыйнай падставай адлічэння сталі дакладныя дэкана аб "сыстэматычных парушэннях вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку ВНУ". Вelngo.info звярнуўся да дэкана факультэта рускай філалогіі БДПУ Валерыя Старычонка па тлумачэнні. "Гэты студэнт (Алесь Карцэль) нічым не адрозніваўся ад іншых, - не з’віўся на практыку, прапусціў заняткі. Іншых прычынаў яго выключэння няма", – гаворыць В. Старычонак. На прэс-канферэнцыі Алесь Карцэль прад’явіў даведку аб тым, што прапусціў практыку з прычыны хваробы.
А. Карцэль і Л. Асіпенка заўсёды вельмі добра здавалі сэсію, неаднаразова ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх канфэрэнцыях. "За апошнія поўгады я адчувала неверагодны ціск з боку кіраўніцтва факультэта. Падчас зімовай сэсіі выкладчыкі адкрыта казалі мне на іспытах, што я вельмі добра адказваю і вельмі падрыхтаваная, але вышэй за сямёрку яны мне паставіць не могуць", – гаворыць Люда Асіпенка. – Я выпадкова даведалася пра гэты загад. Мяне ніхто не папярэдзіў, мне не сказалі за што мяне выключылі. У дэканаце мне не далі копію загада, адмаўляліся са мною размаўляць".
У дзень калі стала вядома аб выключэнні, студэнты БДПУ пачалі збор подпісаў ў падтрымку сваіх сяброў. За некалькі гадзінаў пад лістом падтырмкі падпісалася калі 60 чалавек, але па словах А. Карцэля, на наступны дзень многія прасілі адазваць свае подпісы і не ўзгадваць іх прозвішчы. "Студэнты разумеюць, што ўсю групу выключыць не магчыма. Але ў дэканата ёсць свая тактыка запалохвання. Дэкан гаворыць, што выключаць не ўсю групу, а аднаго ці двух чалавек на выбар, – гаворыць Алесь Карцэль. – Кожны можа апынуцца на нашым месцы, таму людзі баяцца".
Тым не менш, студэнты катэгарычна не згодныя з выключэннем. Яны будуць абскаржэваць гэтае рашэнне і маюць намер звярнуцца ў суд.
Ядвіга МАЦКЕВІЧ
Нагадаем, што кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту выключыла двух студэнтаў, якія зьяўляюцца актывістамі студэнцкага руху. Як паведамляе прэс-служба Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, 14 сакавіка былі адлічаныя, студэнтка 3 курсу, факультэт беларускай філялёгіі і культуры, і, студэнт 4 курсу , факультэт рускай філялёгіі. Падставай для гэтага сталі. Аднак студэнты з гэтым ня згодныя і будуць абскарджваць рашэньне аб выключэньні, рыхтуюць лісты да рэктара і ў Міністэрства адукацыі.