viasna on patreon

Кіраўнік гарадзкога штабу А.Мілінкевіча ў Наваполацку Васіль Храмцоў атрымаў 5 сутак адміністратыўнага арышту

2006 2006-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай для затрыманьня стала тое, што спадар Храмцоў, па вэрсіі міліцыянтаў, не прапусьціў на пешаходным пераходзе мінака, калі ехаў машынай па вуліцы Моладзевай. Кіраўніка штабу даставілі ў пастарунак, а неўзабаве і ў гарадзкі суд, дзе яму вынесьлі прысуд па арт.166 КаАП у выглядзе 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Пры гэтым судзьдзі не прынялі да ўвагі таго факту, што спадар Храмцоў хворы на цукровы дыябэт і мусіць тройчы ў суткі рабіць іньекцыі інсуліну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства