viasna on patreon

Вялікая Машчаніца: З выбарчага ўчастка прыбралі агітплакат Лукашэнкі

2010 2010-12-14T16:51:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialunichu-agit-uchast-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З выбарчага ўчастка № 17, які размяшчаецца ў аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна, прыбралі агітацыйны плакат у падтрымку дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, у якім сцвярджалася, што Беларусь – гэта Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч.

Пра гэта паведаміла назіральніца пры Вялікамашчаніцкай участковай камісіі Тамара Вырвіч:

 - Калі я рэгістравалася ў якасці назіральніка ў суботу, 11 снежня, гэты плакат вісеў на інфармацыйным стэндзе. Быў ён на месцы і 13 снежня, калі рэгістраваўся на ўчастку для галасавання другі незалежны назіральнік Барыс Вырвіч. Калі ж сёння мы прыйшлі на ўчастак, каб назіраць за пачаткам датэрміновага галасавання, плаката на ранейшым месцы ўжо не было. Хто і калі яго зняў, сябры ўчастковай камісіі не паведамілі. Другі ж лозунг, які вісіць над уваходам на ўчастак для галасавання - “Власть, проверенная временем, - стабильная власть”, па-ранейшаму знаходзіцца на сваім месцы.

Тамара Вырвіч кажа, што ў большасці людзей, якія бачылі прыбраны плакат, лозунг на якім выклікаў адмоўную рэакцыю.

- Па сутнасці, ён ні чым не адрозніваўся ад слоў французкага караля Людовіка 14-га -  “Дзяржава – гэта я”. Большасць жа людзей лічыць, што Беларусь - гэта далёка не толькі Аляксандр Лукашэнка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства