viasna on patreon

Сяргея Рыжова аднавілі на працы

2010 2010-12-13T18:31:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд прызнаў загад аб звальненні былога прэтэндэнта на прэзідэнта Сяргея Рыжова незаконным.

Нагадаем, палітыка звольнілі з Віцебскага пладова-агародніннага камбіната падчас перадвыбарнай кампаніі. Сп. Рыжоў займаў пасаду начальніка аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці.Ён звязвае сваё звальненне з палітыкай і моцна здзіўлены рашэннем суда. Пра гэта ён распавёў у размове з Еўрарадыё.

Рыжоў: “Суддзя абвесціла рашэнне. Шчыра здзіўлены. Прызналі прыказ аб звальненні незаконным і аднавілі мяне на працы”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства