Слонім: На сустрэчы з Саннікавым – поўная зала
Сустрэчы з кандыдатамі на пасаду прэзідэнта і іх даверанымі асобамі выклікаюць у слонімцаў усё большую і большую зацікаўленасць. Увечары ў нядзелю, 12 снежня, у кінатэатры “Мір” адбылася сустрэча з кандыдатам Андрэем Саннікавым, на якой быў проста аншлаг.
Разам з кандыдатам у Слонім прыехалі першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, былы міністр абароны Беларусі Павел Казлоўскі, навуковец-эканаміст Леанід Злотнікаў, якія адказвалі на пытанні выбаршчыкаў, што тычыліся эканомікі, ваеннай і сацыяльнай сфер і культурнага жыцця Беларусі.
Найбольш слонімцы задалі гасцям пытанні, звязаныя з будаўніцтвам жылля, ільготамі для пенсіянераў, студэнтаў, чарнобыльцаў.
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі АБСЕ.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
На здымках: Падчас сустрэчы з Андрэем Саннікавым у Слоніме.