viasna on patreon

Студэнты БДУ атрымліваюць указанне галасаваць датэрмінова

2010 2010-12-13T19:21:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk-bdu-rubanau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У Беларускім дзяржаўным універсітэце студэнтам абвясцілі, што яны павінны прагаласаваць датэрмінова. Аднымі з першых атрымалі такое ўказанне будучыя грамадазнаўцы – філосафы, псіхолагі, сацыёлагі і спецыялісты па інфармацыі і камунікацыі.

Пра гэта паведаміла студэнтка IV курса факультэта філасофіі і сацыяльных навук. Дзяўчына папрасіла не называць яе імя, таму што яна хоча давучыцца ва ўніверсітэце. Па яе словах, стараста групы 9 снежня абвясціў, што студэнты ў абавязковым парадку павінны прагаласаваць датэрмінова.

“Гэту задачу перад старастамі паставіў дэканат. Ну, а дэканату ў сваю чаргу яшчэ хтосьці...”, – кажа студэнтка.

Дэканам факультэта з’яўляецца Рубанаў Анатоль Уладзіміравіч – доктар сацыялагічных навук, прафесар (на здымку). Для студэнтаў і іншых чытачоў прафесар вядомы такімі сваімі працамі, як “Фармаванне грамадзянскай супольнасці – умова эфектыўных рэформ”, “Сучасная палітычная сітуацыя і перспектывы развіцця Беларусі”, “Давер да ўлады: стан і шляхі аднаўлення”. 

Ці падмацоўвае фармаванне грамадзянскай супольнасці прымус галасаваць датэрмінова і ці падвышае гэта давер да ўлады, у працах А. Рубанава пакуль не адлюстравана.

Незалежныя назіральнікі лічаць, што падчас датэрміновага галасавання адбываюцца  значныя фальсіфікацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства