viasna on patreon

У дзяржСМІ Лукашэнка – толькі станоўчы, апазіцыя – “фальшывая”

2010 2010-12-13T18:04:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bereza-majak-podpiska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дзяржаўных СМІ Івацэвіцкага, Бярозаўскага і Драгічынскага раёнаў прозвішчы апазіцыйных кандыдатаў на працягу ўсёй прэзідэнцкай кампаніі амаль не ўзгадваліся, а калі такое здаралася – то ў выключна негатыўным кантэксце. Адначасова ў выданнях шырока рэкламаваліся дзеянні, дасягненні і праграма дзеючага прэзідэнта або з’яўляліся звароты розных арганізацый у падтрымку кандыдатуры А.Лукашэнкі. З апошніх: Бярозаўскі “Маяк” ад 2010.12.08 — “За сильную и процветающую Беларусь”, “Івацэвіцкі веснік” за 2010.12.10 — “К высокому уровню и качеству жизни народа”, Бярозаўскі “Маяк”  за 2010.12.11— “Результаты говорят сами за себя”, “Івацэвіцкі веснік”  за 2010.11.30 — “ФПБ падтрымае А.Р.Лукашэнку”, “Драгічынскі веснік” за 2010.12.01— “Обращение участников Брестской обласной конференции общественного объединения “Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане” к Президенту Республики Беларусь А.Г.Лукашенко”, Бярозаўскі “Маяк” ад 2010.12.08— “Обращение руководителей районных организаций, общественных объединений, зарегистрированных и осуществляющих свою деятельность на территории Берёзовского района”.

Апытанні “Івацэвіцкага весніка” прадказальна “паказваюць”, што звычайныя выбаршчыкі не пачулі нічога цікавага ў радыё- і тэлевыступах альтэрнатыўных кандыдатаў, а “толькі пустыя абяцанкі” і “паліванне брудам”, абразы і “напады” на дзеючага прэзідэнта (№93 №94, №96).

Кандыдатам дэмакратычнай скіраванасці ў чатырох нумарах бярозаўскай газеты “Маяк“ (ад 2010.24.11 – 2010.12.01) прысвечаны шэраг артыкулаў пад агульнай назвай  “Фальшывыя…”. У гэтых матэрыялах супернікі Лукашэнкі паказваюцца  выключна ў негатыўным святле. Аўтар Алесь Кныш  не грэбуе ніякімі сродкамі, нават хлуснёй: так, у яго кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў вывеў 24 лістапада людзей на плошчу, хаця насамрэч ён выступаў у гэты час у прамым тэлеэфіры.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства