viasna on patreon

Віцебск: Выступы Статкевіча і Уса – пад гук пажарнай сірэны

2010 2010-12-11T14:19:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-sustr-stat-us.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У інтэрнаце ліцэя прыборабудавання №5 падчас сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі двойчы ўключалася пажарная сігналізацыя. Пакінуць актавую залу прысутных не прасілі, але на нервы гук сірэны і механічны голас, які гучна вымаўляў “пажарная небяспека”, усё ж дзейнічалі. Толькі выбаршчыкі, якія прыйшлі на агітацыйны сход, цвёрда вырашылі давесці гутарку з гасцямі да канца – і пакінулі залу толькі праз тры гадзіны, пасля сканчэння.

Сход вёў Аляксей Гаўруцікаў, давераная асоба М. Статкевіча. Абодва кандыдаты адказвалі на пытанні жыхароў Віцебску. Прычым, як вопытны прамоўца Мікалай Статкевіч, так і мала знаёмы на Віцебшчыне мінскі прадпрымальнік Дзмітрый Ус некалькі разоў “зрывалі” апладысменты залы.

Сустрэчу спрабавалі скіраваць у правакацыйнае рэчышча аўтар пытання пра тое, за што М.Статкевіч сядзеў у турме і дзве спадарыні, якія наперабой лямантавалі: “Чаго вы заклікаеце людзей на плошчу!” і “Хто дасць гарантыі, што нашы дзеці на плошчы будуць у бяспецы!”. Але гэткія рэплікі не збянтэжылі ні прысутных, ні кандыдата, які падрабязна пераказаў цікаўным некаторыя моманты сваёй біяграфіі.

А словы дзядулі, прадстаўніка КПБ, які заявіў, што “камуністаў трэба слухаць”, увогуле патанулі ў агульным рогаце пасля пытаньня: “Як вы мяркуеце далей развіваць нашу паспяховую беларускую эканоміку і адроджаную Аляксандрам Лукашэнкам сельскую гаспадарку?”

На агітацыйны сход з удзелам Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса сабралася каля 200 чалавек. Варта адзначыць, што цікаўнасць да ўсіх кандыдатаў відавочна ўзрасла пасля трансляцыі тэледэбатаў, якія, як высветлілася, з цікаўнасцю глядзелі многія. Да выхаду ў эфір гэтай перадачы на агітацыйныя сходы збіралася толькі каля 50-70 чалавек.

“Праваабыронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства