viasna on patreon

Мазыр: На сустрэчы з Рымашэўскім вяліся аператыўныя відэаздымкі

2010 2010-12-11T14:02:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazyr-sustr-rumash-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня Мазырскі раён наведаў кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі. Удзень ён быў у Ельску, Нароўлі, н.п. Козенкі Мазырскага раёна, а вечарам выступіў перад выбаршчыкамі Мазыра ў ДК ААТ "Мазырскі НПЗ". Суправаджаў кандыдата ў паездцы па чарнобыльскім рэгіёне сустаршыня БХД Павел Севярынец.

На сустрэчы сабралося каля 200 чалавек. Прысутнічалі назіральнікі АБСЕ і прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Кандыдат ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі агучыў палажэнні прадвыбарчай праграмы, пасля чаго выбаршчыкі мелі магчымасць задаваць хвалюючыя іх пытанні. Сустрэча праходзіла канструктыўна, без правакацый. Разам з тым, у зале вяліся аператыўныя відэаздымкі супрацоўнікамі міліцыі на чале з начальнікам грамадскай бяспекі С. Гвоздзем.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На фота:

1. Віталь Рымашэўскі з выбаршчыкамі Мазыра;

2. Выбаршчыккі падчас сустрэчы ў Мазыры з кандыдатам В. Рымашэўскім;

3. Назіральнікі Іосеб Татарашвілі (Грузія, АБСЕ), Уладзімір Целяпун (“Праваабаронцы за свабодныя выбары”), Шімон Харасім (Польша, АБСЕ) падчас сустрэчы выбаршчыкаў Мазыра з кандыдатам В. Рымашэўскім.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства