Мазыр: Раманчука чакалі паўтары гадзіны, але праводзілі гучнымі апладысментамі
9 снежня адбылася сустрэча кандыдата ў прэзідэнты ад АГП Яраслава Раманчука з выбаршчыкамі Мазыра. Разам з ім прыехаў вядомы эканаміст, кіраўнік цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка.
Сустрэча з кандыдатам адбылася ў Палацы культуры "Будаўнік". Нягледзячы на тое, што з-за дрэннага надвор’я (ішоў мокры снег, дожд) Яраслаў Раманчук спазніўся на 1,5 гадзіны, жадаючыя сустрэцца з ім выбаршчыкі не разышліся, і ў чаканні кандыдата актыўна абмяркоўвалі палітычную сітуацыю як у горадзе Мазыры, так і ў краіне.
Падчас выступу кандыдата і ягоных давераных асобаў ветэраны перабівалі выступоўцаў, актыўна выказвалі сваю нязгоду, а ў хуткім часе зусім пакінулі залу.
На сустрэчы з Яраславам Раманчуком прысутнічала загадчыца аддзела адукацыі Мазырскага райвыанкама Клепчукова (на фота з залы -- у цэнтры), якая таксама перабівала выступоўцаў, правакавала іх на спрэчку.
Тым не менш выбаршчыкі, якіх сабралася амаль 200 чалавек, доўга не адпускалі кандыдата ў прэзідэнты і праводзілі яго гучнымі апладысментамі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”