viasna on patreon

Бялынічы: “Раёнка” нарэшце прачнулася ад перадвыбарчай спячкі

2010 2010-12-11T12:25:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialunichu-zaranaddruccu-lu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкая раённая газета “Зара над Друццю” у суботнім нумары (№ 97) ад 11 снежня нарэшце ўзгадала пра тое, што ў Беларусі ў хуткім часе адбудуцца прэзідэнцкія выбары і размясціла ў артыкуле пад рубрыкай “Выбары-2010” матэрыял “Беларусь – краіна, у якой хочацца жыць”. У гэтым артыкуле падрабязна распавядаецца пра сустрэчу з выбаршчыкамі Бялыніцкага раёна даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, студэнткі 4 курса гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова Надзеі Шутковай.

Газета “Зара над Друццю” вельмі падрабязна распавяла пра візіт маладога сябра каманды Лукашэнкі ў Бялыніцкі раён, асвяціўцы ўсе тры сустрэчы з выбаршчыкамі, якія правяла ў Бялыніцкім раёне 20-гадовая прыхільніца дзеючага кіраўніка краіны. Асабліва было падкрэслена, што разам з маладой студэнткай у сустрэчах з выбаршчыкамі прымалі ўдзел паважаныя людзі: старшыня Бялыніцкага райвыканкама Аляксандр Варонін, прарэктар па вучэбнай рабоце МДУ імя А. Куляшова Уладзімір Ясеў, рэктар МДУ імя А. Куляшова Канстанцін Бандарэнка і дэкан факультэта эканомікі і права гэтага ж універсітэта Дзмітрый Рагаўцоў.

Сітуацыю каментуе назіральнік пры Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Барыс Вырвіч:

-- Што ж, заслугоўвае павагі ўжо той факт, што нарэшце ў раённай газеце “Зара над Друццю” з’явіліся матэрыялы, у якіх нарэшце ўзгадваюцца прэзідэнцкія выбары, бо раней іх амаль не было. Праўда, мяне асабіста вельмі здзівіла, чаму раённая газета выдзеліла дзве першыя старонкі на асвятленне візіту ў Бялыніцкі раён 20-гадовай студэнткі, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, Надзеі Шутковай. І гэта пры тым, што калі 28 лістапада ў Бялыніцкі раён прыяджаў асабіста кандыдат ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і правядзенне яго пікету і сустрэчы з выбаршчыкамі ў Бялынічах практычна сарвалі намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама Надзея Серыкава і бялыніцкія міліцыянеры на чале з намеснікам начальніка Бялыніцкага РАУС падпалкоўнікам Міхаілам Грушэцкім, то бялыніцкая “раёнка” пра гэта чамусьці наогул не ўзгадала. Таксама ў Бялынічы неаднаразова прыязджаў і сустракаўся з выбаршчыкамі на пікетах давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, кандыдат эканамічных навук, аўтар амаль дзесятка кніг, дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Пётр Мігурскі. Пра яго візіты ў гарадскі пасёлак “Зара над Друццю” таксама не знайшла магчымасці надрукаваць ні аднаго радка...

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства