Віцебск: Саннікаў сабраў поўную залу
На сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым, якая праходзіла ў актавай зале Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Першамайскага раёна, сабралася больш за 250 чалавек. Гэта найбольшая колькасць выбаршчыкаў, якія прысутнічалі на падобных сустрэчах.
Разам з Андрэем Саннікавым у Віцебск прыехалі вядомы навуковец-эканаміст Леанід Злотнікаў, старшыня Вярхоўнага Савета 12 склікання, генерал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб і былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў генерал Валерый Фралоў. Усе чацвера адказвалі на пытанні выбаршчыкаў, якія тычыліся эканомікі, сацыяльнай сферы і культурнага жыцця Беларусі.
Усе ахвотныя яшчэ да пачатку сустрэчы маглі атрымаць агітацыйныя матарыялы – іх раздавалі віцебскія моладзевыя актывісты. А яшчэ ўважлівыя выбаршчыкі заўважылі, што ў Першамайскім раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі вядзецца ненавязлівая, але і непрыхаваная агітацыя за дзеючага прэзідэнта: побач з плакатам пра дату выбараў размешчаны вялікі каляровы партрэт Аляксандра Лукашэнкі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”