Ноу-хау ад Аршанскай гарадской выбарчай камісіі
https://spring96.org/be/news/38975
2010
2010-12-10T17:09:35+0200
2010-12-10T17:09:35+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vosklicanie.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аршанская гарадская выбарчая камісія лічыць, што ні адзін грамадзянін Беларусі не мае права даць у СМІ аб'яву аб сустрэчы з кандыдатам у Прэзідэнты.
Такая выснова напрошваецца сама па сабе з адказу гэтай камісіі на скаргу прадстаўнікоў каманды Уладзіміра Някляева ў Оршы.
Напярэдадні візіту Някляева ў Оршу яго каманда паспрабавала даць аб'яву на мясцовым тэлеканале аб маючай адбыцца сустрэчы. Аднак тэрытарыяльная камісія забараніла прымаць аб'яву ад прыватных асоб. На думку камісіі, аб'явы аб сустрэчах з кандыдатамі ў Прэзідэнты могуць аплочвацца толькі з выбарчых фондаў кандыдатаў у Прэзідэнты.
Ніводнага дзеючага заканадаўчага акта ў падтрымку такой пазіцыі Аршанская камісія прывесці не змагла.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"