Пінск: Утвораны моладзевы штаб у падтрымку кандыдата Лукашэнкі
Аб яго дзейнасці напісала газета “Пінскі веснік” у №98. У артыкуле “Рожденные в Беларуси” газета паведамляе, што штаб утвораны пры ГА “Беларускі фонд міру” і ягонымі ўдзельнікамі з’яўляюцца маладыя актывісты перадвыбарчай кампаніі. Яны ўжо прымалі ўдзел у пікетах па зборы подпісаў, падтрымцы аўтапрабегу “За Бацьку!”, ладзяць культмасавыя мерапрыемствы і будуць удзельнічаць у назіранні за ходам галасавання.
Аўтар артыкулу падкрэслівае, што у свой час «Александр Григорьевич принял предельно ослабевшую страну… В обществе преобладали пессимизм и апатия, рушились устои, распадались семьи, тысячи людей опускались в бездну нищеты и надломанных судеб». А сённяшняя моладзь не ведае гэтых бедаў і павінна падрымаць свайго Прэзідэнта.
Варта адзначыць, што пінскія штабы іншых кандыдатаў у прэзідэнты не праяўляюць аніякай актыўнасці - ні ў моладзевым асяродку, ні сярод іншых груп насельніцтва.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”