viasna on patreon

Судзьдзя Ленінскага раённага суду Гродна Натальля Козел вынесла прысуд галоўнаму рэдактару часапісу "Magazyn Polski ў выгнаньні" Андрэю Пачобуту арышт на дзесяць сутак

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўнага рэдактара часапісу "Magazyn Polski ў выгнаньні" Андрэя Пачобута , затрыманага 13 сакавіка ў Менску супрацоўнікамі КДБ, даставілі ў Гродна. Там на яго склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні за дробнае хуліганства: нібыта журналіст нецэнзурна лаяўся каля будынка сьледчага упраўленьня абласной міліцыі на вул.Ажэшкі, куды яго прывезьлі для гутаркі са сьледчым.
Судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні Натальля Козел вынесла прысуд Андрэю Пачобуту - арышт на дзесяць сутак. У судовай зале ён абвесьціў сухую галадоўку.

Сёньня ж у іншым судзе гораду — Кастрычніцкім - пасадзілі на сем сутак калегу спадара Пачобута па Саюзу палякаў — Юзафа Пажэцкага. Ён таксама нібыта нецэнзурна лаяўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства