Віцебск: Сустрэчу з Рымашэўскім адмянілі за паўгадзіны да пачатку
Апоўдні кандыдат планаваў наведаць Першамайскую раённую адміністрацыю. За паўгадзіны да пачатку высветлілася, што сустрэча адменена.
Павел Севярынец, давераная асоба Віталя Рымашэўскага , паведаміў, што літаральна на ўваходзе ў будынак адміністрацыі кандыдату ўручылі пісьмовую адмову:
-- У лісце напісана, што прычына адмовы ў тым, што сустрэча прымеркавана на працоўны час. Тры дні таму, калі заяўка падавалася, ніякіх пярэчанняў гэтая акалічнасць не выклікала. Цяпер адмову ўручылі з выбачэннямі – маўляў, не паспелі папярэдзіць раней.
Адно, што засталося Віталю Рымашэўскаму і яго прыхільнікам – гэта раздаць агітацыйныя ўлёткі ў будынку адміністрацыі.
Павал Севярынец падкрэслівае, што гэта ўжо другая адмова на сустрэчу з працоўным калектывам у Віцебску цягам сённяшняга дня: у 10 раніцы агітатараў і кандыдата не прапусцілі ў будынак тэлерадыёкампаніі “Віцебск”, дзе сустрэча таксама была загадзя ўзгоднена.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”