viasna on patreon

Жодзіна: Чаму разбегся пікет за Лукашэнку?

2010 2010-12-08T12:35:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zodzina-agit-piket-lukash.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першы агітацыйны пікет за Аляксандра Лукашэнку быў заўважаны ў панядзелак удзень каля універсама «Цэнтральны», яго праводзілі некалькі жанчын. Для агітацыі быў скарыстаны дзяржаўны сцяг, узмацняльная апаратура была падключана да адміністрацыйнага памяшкання, гучала музыка.

Калі да агітацыйнага пікету падышоў журналіст і паспрабаваў сфатаграфаваць акцыю, гэта вельмі ўсхвалявала ўдзельніц, і ўжо літаральна праз 7 хвілін «агітбрыгады» не было на месцы. Чаму так хутка пікет знік і што так усхвалявала ягоных арганізатараў – так і не ўдалося высветліць. Застаецца толькі думаць, што ўдзельнікі акцыі былі проста зняты з працоўных месцаў і накіраваны для правядзення мерапрыемства ў працоўны час.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства