viasna on patreon

Жлобінскі “Новы дзень”: справы – у “дзеючага Прэзідэнта”, словы – у апазіцыйных кандыдатаў

2010 2010-12-08T09:42:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zlobim-smi-agit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўныя газеты ў Гомельскай вобласці працягваюць агітаваць толькі за “дзеючага Прэзідэнта”. Вось і “Новы дзень”, які выдаецца ў Жлобінскім раёне, надрукаваў адмоўныя “меркаванні чытачоў” аб апазіцыйных кандыдатах. Між тым, каманды гэтых кандыдатаў не праяўляюць ініцыятыву весці агітацыю ў СМІ.

 “У чым, на ваш погляд, асаблівасці цяперашняй выбарчай кампаніі?” – пацікавіліся мы ў чытачоў” – піша газета. Першы чытач, у якога цікавіліся – ветэран працы А. Л. Міхаленка. Ён сказаў, што выступленні апазіцыйных кандыдатаў – гэта ў асноўным “крытыка таго, што сёння маем”, а сённяшнім кіраўніцтвам забяспечана стабільнасць і харчовая бяспека краіны. Другі – ляснічы Шчэдрынскага лясніцтва А. В. Аўрач. На яго думку, пры цяперашнім Прэзідэнце рэспубліка “дастойна заявіла пра сябе ў сусветнай супольнасці”, а выступы апазіцыйных кандыдатаў выклікаюць у яго “супярэчлівыя пачуцці”. Трэці – начальнік свінакомплекса ААТ “Бабоўскі” А. М. Ахмедаў, у якога “многія выступы выклікаюць здзіўленне”, паколькі канструктыўныя справы ён бачыць у “паўсядзённай дзейнасці цяпер дзеючага Прэзідэнта”.

Менавіта такі матэрыял убачылі чытачы ў калонцы “19 снежня – выбары Прэзідэнта”. Газета, галоўным рэдактарам якой з’яўляецца Галіна Мельнікава, надрукавала гэта 3 снежня на другой старонцы, пад загалоўкам “Галоўнае – не словы, а справы”. Зразумела, што справы – у “дзеючага Прэзідэнта”, а словы – у апазіцыйных кандыдатаў.

Варта заўважыць, што ў СМІ Гомельскай воласці не сустракаюцца агітацыйныя матэрыялы, напісаныя, напрыклад, даверанымі асобамі кандыдатаў у Прэзідэнты ці сябрамі палітычных партый. Хоць Выбарчы кодэкс прадастаўляе ўсім грамадзянам “права свабоднага і ўсебаковага абмеркавання” кандыдатаў і “правядзення агітацыі за ці супраць кандыдата” у сродках масавай інфармацыі. Кіраўнікі некалькіх партыйных арганізацый, у якіх карэспандэнт пацікавіўся пра агітацыю ў СМІ, адказалі, што яны “пакуль пра гэта не думалі”.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства