viasna on patreon

Орша. Агітатараў затрымліваюць, агітматэрыялы размяшчаць не даюць

2010 2010-12-07T18:30:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel-mil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міхаіл Кузьмянкоў, сябра выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, на днях быў затрыманы аршанскімі міліцыянтамі. У момант затрымання Міхаіл расклейваў агітацыйныя матэрыялы за свайго кандыдата ў месцах, якія афіцыйна вылучаныя Аршанскім гарвыканкамам.

Нягледзячы на тое, што агітатар прад'явіў міліцыянтам свае дакументы, а таксама тэкст рашэння гарвыканкама, ён быў затрыманы і дастаўлены ў Аршанскі ГАУС. Праўда нічога супрацьзаконнага прад'явіць яму міліцэйскае начальства не змагло, праз паўгадзіны пасля затрымання актывіста адпусцілі.

З праблемамі сутыкнуўся і сябра каманды Віталя Рымашэўскага Яўген Анішчанка. Агітацыйныя плакаты за кандыдата катэгарычна адмовіліся браць у крамах "Мерком ", якія паводле тых жа рашэнняў гарвыканкама, з'яўляюцца месцамі для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі. Па дадзеным факце Яўген падаў скаргу ў Аршанскую тэрытарыяльную камісію.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства