Пікетаў за правы чалавека ў Віцебску не будзе
Праваабаронцам Паўлу Левінаву і Леаніду Сьвеціку Адміністрацыя
Кастрычніцкага раёна Віцебску адмовіла ў
правядзеньні пікету ў гадавіну прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека –
10 снежня.
Заяўнікі прасілі дазволу правесьці пікетаваньне на плошчы Перамогі, альбо на плошчы
Свабоды ў абласным цэнтры. У лісьце за подпісам намесьніка кіраўніка
адміністрацыі А Кандратовіча паведамляецца, што гэтыя месцы нібыта не
ўваходзяць у пералік месцаў, вызначаных уладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Адной з падстаў для адмовы з’явілася таксама адсутнасьць дамоваў на платныя паслугі ЖКГ, міліцыі і мэдычных устаноў, хаця для правядзення пікету дастаткова прадставіць звычайнае абавязацельства па арганізацыі і забеспячэньню парадку пад час правядзеньня масавага мерапрыемства. Такое абавязацельства праваабаронца Лдеанід Свецік прыклаў да сваёй заявы, аднак на рашэньне ўладаў гэта не паўплывала.
Традыцыйна, у Дзень прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі чалавека праваабаронцы ў розных гарадах Беларусі спрабуюць правесьці акцыі, каб нагадаць пра шматлікія парушэньні правоў чалавека. Звычайна такія мерапрыемствы забараняюцца, а іх удзельнікі пераследуюцца.