viasna on patreon

У Гродна затрыманыя праваабаронца Віктар Сазонаў і давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча Сяргей Мальчык

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як пасьпеў паведаміць праваабаронца і ўдзельнік мясцовага штабу адзінага кандыдата Віктар Сазонаў, яго і Сяргея Мальчыка — давераную асобу кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча затрымалі каля 16 гадзінаў у раёне чыгуначнага вакзалу, калі яны ішлі на абед. Міліцыянты хацелі спраўдзіць дакументы. Абодвух актывістаў даставілі ў пастарунак, а затым ў Ленінскі РАУС Гродна.
Папярэдне вядома, што іх нібыта абвінавачваюць у распаўсюдзе выбарчых агітацыйных матэрыялаў, якія надрукаваныя з парушэньнямі заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства