viasna on patreon

Гомель: Праваабаронца праз суд патрабуе вярнуць яму інструкцыі для назіральнікаў

2010 2010-12-07T16:03:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/instrukcyjiktn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 лістапада пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы супрацоўнікі Ашмянскай мытні здзейснілі дагляд асабістых рэчаў гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які вяртаўся з Вільні, і канфіскавалі ў яго 10 друкаваных выданняў «Інструкцыя для кароткатэрміновых назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Праваабаронца лічыць незаконнымі дзеянні мытнікаў па канфіскацыі друкаванай прадукцыі перадвыбарчага зместу, пра што і напісаў 1 снежня у скарзе старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту, але адказу не атрымаў.

«Друкаваная прадукцыя мае перадвыбарчы характар і змест, мая скарга павінна была быць разгледжана ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, а менавіта ў 3-х дзённы тэрмін. Паколькі адказу на сваю скаргу ад старшыні ДПК я не атрымаў, то па-ранейшаму лічу дзеянні мытнікаў незаконнымі, якія супярэчаць прынцыпам адкрытасці і галоснасці правядзення выбараў у нашай краіне, абмяжоўваюць маё права на свабоду распаўсюду інфармацыі. Дарэчы, пасля правядзення выбараў, а менавіта пасля 19 снежня, тая канфіскаваная друкаваная прадукцыя страціць сваю актуальнасць. Менавіта па гэтай прычыне я прасіў у тэрміновым парадку вярнуць мне друкаваную прадукцыю, - патлумачыў Судаленка. - Мне не зразумела, для дасягнення якой мэты абмежавана маё права на свабоду распаўсюду інфармацыі перадвыбарчага характару, якая магла б з'яўляцца неабходнай для дасягнення адной з законных мэтаў па сэнсу артыкулаў 23 і 34 Канстытуцыі РБ, а таксама артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах».

Праваабаронца лічыць, што ў дадзеным выпадку парушаны яго правы, прадугледжаныя артыкуламі 23 і 34 Канстытуцыі і артыкулам 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

«Спасылка супрацоўнікаў мытні на нормы нацыянальнага заканадаўства, выкладзеныя ў пратаколе, у прыватнасці на артыкула 21 і 145 Мытнага кодэкса, з'яўляецца несумяшчальнай ў параўнанні з маімі правамі, замацаванымі ў артыкулах 23 і 34 Канстытуцыі, а таксама ў артыкуле 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах», - упэўнены Судаленка.

Ён просіць суд прызнаць дзеянні супрацоўнікаў Ашмянскай мытні неправамернымі і абавязаць мытнікаў вярнуць інструкцыі для назіральнікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства