Гродна: Міліцыі не даведзена пастанова пра дазволеныя для агітацыі месцы?
У Гродне працягваецца актыўная агітацыя за апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Акрамя пастаянных месцаў агітацыі і раздавання інфармацыйных матэрыялаў, штабы некаторых кандыдатаў ладзяць і так званыя “лятучыя” пікеты, выстаўляючы іх у розных частках гораду.
Так прыкладам робяць прадстаўнікі выбарчага штабу Яраслава Раманчука. Падчас аднаго з пікетаў здарыўся канфлікт з прадстаўнікамі міліцыі. Калі сябры каманды кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі выставілі пікет каля чыгуначнага вакзалу, да іх падышлі міліцыянты і патрабавалі спыніць агітацыю. Пікет пакінулі ў спакоі толькі пасля таго, калі на месца інцыдэнту прыехаў старшыня абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін і паказаў адпаведную пастанову гарадскіх уладаў пра вызначэнне месцаў агітацыі. Атрымліваецца, што гэтая пастанова не была своечасова даведзена да прадстаўнікоў аховы правапарадку.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”