У Гродне значна актывізаваліся штабы апазіцыйных кандыдатаў
У Гродне апошнімі днямі назіраецца значная актывізацыя выбарчых штабоў апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.
Галоўным гродзенскім “гайд-паркам” яшчэ з часу збору подпісаў стаў уваход на Цэнтральны, так званы Скідзельскі, рынак. Менавіта тут раздаюцца асноўныя інфармацыйныя матэрыялы і ідуць дробныя лакальныя дыскусіі, абмен думкамі з выбаршчыкамі.
Напрыклад, штаб Уладзіміра Някляева зладзіў музычнае афармленне свайго пікету, вісяць расцяжкі, гучаць беларускія песні на вершы гэтага кандыдата. Таксама рэгулярна стаяць інфармацыйныя пікеты Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука і Рыгора Кастусёва. За Віталя Рымашэўскага агітуюць пераважна на іншым рынку – Паўднёвым. З’явіліся ўлёткі і Аляксея Міхалевіча. Агітацыйных пікетаў за Аляксандра Лукашэнку на тэрыторыі гораду пакуль не было заўважана.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”