viasna on patreon

Рэдакцыя "Народнай волі" 13 сакавіка здолела заключыць дамову з іншай друкарняй у Смаленску.

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч, які ў гэты час суправаджае ў Беларусь наклад двух надрукаваных там здвоеных нумароў "Народнай волі" (№№44-45 і №№46-47).

Аўторкавы нумар "БДГ. Деловая газета" не быў надрукаваны з прычыны адсутнасці перадаплаты за яго. Пра гэта паведаміла БАЖ намеснік генеральнага дырэктара УП "Марат" Любоў Вашкевіч. Па яе словах, рэдакцыя дагэтуль не атрымала афіцыйнага пацверджання таго, што Смаленскі паліграфічны камбінат скасаваў з ёй дамову. Яна падкрэсліла таксама, што, паводле дамовы, калі яе жадае скасаваць адзін з бакоў, ён абавязаны папярэдзіць другі бок аб сваім намеры за 14 дзён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства