Мастоўшчына: На выбарчых участках няма інфармацыйных стэндаў
Чарговае парушэнне выбарчага заканадаўства зафіксавана ў Мастоўскім раёне. На 6 снежня на выбарчых участках гэтага раёну не было інфармацыйных стэндаў з матэрыяламі пра кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. А між тым Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь (артыкул 45) адназначна вызначае: “На ўсіх участках для галасавання не пазней за 14 дзён да выбараў афармляюцца стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў”. Па інфармацыі незалежных назіральнікаў, патрэбныя матэрыялы ў Мастоўскую тэрытарыяльную камісію былі завезены толькі 6 снежня (за 13 дзён да выбараў) і да ўчастковых камісій яны пакуль не патрапілі. Сябра ўчастковай камісіі Лунненскага ўчастка для галасавання №19 ад Партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” Лявон Карповіч накіраваў на гэты конт адпаведную скаргу ў Мастоўскую ТВК.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”