Іванава: Пікет Саннікава – пад кантролем аўтаматчыкаў
У Іванава і Драгічыне адбыліся пікеты, падчас якіх раздаваліся агітацыйныя матэрыялы ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты РБ Андрэя Саннікава. Людзі з задавальненнем бралі ўлёткі, уступалі ў дыскусіі. Па словах удзельніцы пікету, даверанай асобы Саннікава Зінаіды Міхнюк, у Іванава яна не прапанавала старэнькай бабульцы ўлётку, але тая нават трошкі пакрыўдзілася і сказала, што хоча мець улётку таксама, таму што яна будзе галасаваць за гэтага кандыдата.
Не абыйшлося і без псіхалагічнага ціску. Да ўдзельнікаў пікету пад’ехала група супрацоўнікаў міліцыі, узброенная аўтаматамі. Ахоўнікі парадку запрасілі ўчастковага для праверкі дакументаў пікетоўшчыкаў і агітацыйных матэрыялаў. Высветліўшы, што ўсё законна, міліцыя з’ехала.
У Драгічыне прадпрымальніца з Бярозы паскардзілася, што яны ў сваім горадзе не маюць інфармацыі пра Саннікава і нават прапанавала распаўсюдзіць улёткі ў адным з мікрараёнаў гэтага раённага цэнтра.
“Праваабаронцы за сабодныя выбары”