Бабруйск: Сябраў камісіі цікавіць, за каго збіраюцца галасаваць выбаршчыкі
У кватэру інваліда першай групы, які жыве на вуліцы Савецкай, наведаліся сябры ўчастковай камісіі № 32. Першым пытаннем, якое яны задалі выбаршчыку, было: “за каго вы збіраецеся галасаваць?”
- Я адказала, што калі яны прынясуць нам бюлютэні, мы самі разбярэмся, дзе паставіць “галачку”, - распавядае жонка гаспадара кватэры. - А больш за ўсё нас з мужам здзівіла, што за апошнія два гады гэта ўжо трэція выбары, якія адбываюцца ў краіне, а да нас зайшлі першы раз, - і адразу з такімі пытаннямі! Дагэтуль іх не цікавіла, ці трэба, напрыклад, прынесці мужу скрыню для галасавання, і гэта негледзячы на тое, што выбарчы ўчастак, школа № 3, знаходзіцца зусім побач з нашым домам.
Жанчына таксама адзначыла, што аналагічнае пытанне сябры ўчастковай камісіі задавалі і яе суседзям.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”