viasna on patreon

Магілёўшчына: На трох кандыдатаў складзены акты аб парушэнні агітацыі

2010 2010-12-06T16:43:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magiley-niakl-sustr-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Магілёўшчыне на трох кандыдатаў у прэзідэнты – Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага і Рыгора Кастусёва складзены акты, якія перададзены ў Цэнтральную выбарчую камісію. Пра гэта паведамляе старшыня абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў.

Першы акт быў складзены за раздачу агітацыйнай прадукцыі – газет “Магілёў за Някляева”, якія не мелі выходных дадзеных, а таксама значкоў, сумак, шалікаў, блакнотаў, асадак. Раздача промапрадукцыі адбылася пасля сустрэчы Ўладзіміра Някляева 28 лістапада. Валеры Берастаў адзначае, што з гэтай нагоды сябрамі раённай выбарчай камісіі быў складзены акт, які зафіксаваў парушэнне Выбарчага кодэкса.

“Два акты былі складзены на дзеянні даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага ў Бабруйску – першы за правядзенне пікета ў нявызначаным месцы без уведамлення адміністрацыі горада, другі – за раздачу ўлётак, у якіх прысутнічалі заклікі прыняць удзел у мітынгу на Кастрычніцкай плошчы 19 снежня 2010 года незалежна ад вынікаў выбараў”, - адзначае старшыня абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў.

Яшчэ адзін акт быў складзены на кандыдата Рыгора Кастусёва, які ў Дрыбіне арганізаваў пікет у не вызначаным для гэтага месцы. Са словаў спадара Берастава, ніякай заяўкі кандыдат у прэзідэнты на яго правядзенне не падаваў. Акрамя гэтага, на арганізаваным пікеце Рыгор Кастусёў раздаваў агітацыйныя ўлёткі мінакам. Валеры Берастаў адзначае, што перад тым, як выставіць пікет у нявызначаным для гэтага месцы, Рыгор Кастусёў наведаў Дрыбінскую раённую выбарчую камісію, дзе азнаёміўся з рашэннем аб вызначаных месцах для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Праваабаронца Аляксей Колчын лічыць прэтэнзіі да дэмакратычных актывістаў спробай чыноўнікаў з райвыканкамаў і аблвыканкамаў іх запалохаць і раіць актывістам і давераным асобам дэмакратычных кандыдатаў у Прэзідэнты менш звяртаць на іх увагі і смялей “ісці ў народ”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства