Жыхары Ўручча правялі стыхійны сход
https://spring96.org/be/news/38634
2010
2010-12-03T16:04:00+0200
2010-12-03T16:04:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Больш за трыста жыхароў менскага мікрараёну Ўручча-2 на вуліцы
Русіянава правялі сёньня стыхійны сход супраць будаўніцтва
шматпавярховых дамоў на дзіцячай пляцоўцы.
На сходзе выступіў прадстаўнік кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.
Ня першы раз жыхары мікрараёну выказваюць пратэст супраць гэтай забудовы. Адзін з дамоў мяркуецца будаваць для спэцназаўцаў.
Цяпер
на сход яны запрасілі прадстаўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта і
Першамайскага райвыканкаму, але прыехаў толькі адзін прадстаўнік
райвыканкаму.
Абураныя ўдзельнікі сходу сабралі подпісы і заявілі, што не дадуць весьці будаўніцтва на тэрыторыі дзіцячай пляцоўкі.