viasna on patreon

З нагоды ператрусу Сяргей Балыкін зьвярнуўся ў пракуратуру

2010 2010-12-01T14:02:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадпрымальнік і журналіст Сяргей Балыкін зьвярнуўся ў пракуратуру з нагоды ператрусу ў ягонай кватэры. У заяве ён паведамляе факты неправамоцных дзеяньняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія праводзілі ператрус і заяўляе пра парушэньне сваіх канстутыцыйных правоў.

Ператрус на кватэры Сяргея Балыкіна адбыўся ў ноч на 27 лістапада. Міліцыянты прад’явілі ордэр на ператрус з нагоды яго магчымага дачыненьня да выбуху ўначы з 3 на 4 ліпеня 2008 году. Паводле Балыкіна, гэты ордэр быў выдадзены бяз санкцыі пракурора, па апэратыўнай неабходнасьці. Падчас ператрусу міліцыянты шукалі выбуховыя рэчывы. У выніку канфіскавалі чатыры мабільныя тэлефоны і кампутар. Пасьля гэтага Сяргея Балыкіна завезьлі ў Першамайскі РУУС «для гутаркі», дзе яго пратрымалі да 4 гадзінаў раніцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства