Пінск: З’явіліся агітплакаты Алеся Міхалевіча
https://spring96.org/be/news/38627
2010
2010-12-06T13:22:36+0200
2010-12-06T13:22:36+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/agitplakatyupinsku.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Другі альтэрнатыўны дзеючаму кіраўніку дзяржавы кандыдат у прэзідэнты, які пачаў актыўную фазу агітацыйнай кампаніі ў Пінску – Алесь Міхалевіч. Актывісты яго каманды вывесілі перадвыбарчы плакат кандыдата на гарадскіх рэкламных тумбах. Цяпер у некаторых месцах пінчукі могуць убачыць плакаты двух кандыдатаў - Алеся Міхалевіча і Андрэя Саннікава. Прычым каманды выкарыстоўваюць выключна рэкламныя тумбы, іншыя дазволеныя мясцовымі ўладамі месцы застаюцца вольнымі ад агітацыйнай прадукцыі.
Што да сустрэч з выбаршчыкамі, Пінск пакуль што застаецца па-за шляхамі кандыдатаў і іх давераных асобаў. Магчыма гэта звязана са слабасцю і неарганізаванасцю мясцовых камандаў прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”