viasna on patreon

Віцебск: Прыхільнікам Міхалевіча перашкаджаюць агітаваць

2010 2010-12-04T23:32:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona-na-zabaronu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі актывіст Алесь Галавань распавёў, што 3 і 4 снежня  прыхільнікам Аляксея Міхалевіча замінаюць распаўсюджваць агітацыйныя ўлёткі. З тэрыторыі гандлёвага цэнтра “Эвіком” агітатараў  прагналі ахоўнікі, а каля гандлёвага цэнтру “Кантынент” нецьвярозыя грамадзяне пагражалі фізічнай расправай.

А. Галавань кажа, што ў абодвух выпадках былі пагрозы прымяніць фізічную сілу. Убачыўшы бел-чырвона-белы сцяг, пад якім агітатары раздавалі ўлёткі, спачатку адзін ахоўнік гандлёвага цэнтру “Эвіком”, а потым яшчэ двое падышлі да сябраў “Маладой Беларусі”, якія агітуюць за Міхалевіча, і загадалі сыходзіць. Па словах супрацоўнікаў аховы, гандлёвы цэнтр “Эвіком” належыць прэзідэнцкай адміністрацыі, і менавіта там трэба пытацца дазволу на распаўсюд улётак.

3 снежня  каля гандлёвага цэнтру “Кантынент” Алесь Галавань і Валеры Раманенка ўжо завяршалі распаўсюд улётак, калі да іх падышлі яўна нецьвярозыя грамадзяне, назваліся супрацоўнікамі міліцыі і паспрабавалі справакаваць на бойку.

У абодвух выпадках актывісты палічылі за лепшае сысьці, каб  не ствараць адмоўных прэцэдэнтаў падчас агітацыйнай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства