Віцебск: Першыя агітматэрыялы – за Рымашэўскага, а пікеты – за Някляева
Улёткі з інфармацыяй пра Віталя Рымашэўскага з’явіліся на дошках аб’яў і не толькі. Рызыкуючы быць аштрафаванымі за засмечванне горада, ці то прыхільнікі кандыдата, ці то нейкія падстаўныя асобы, якія хочуць дыскрэдытаваць БХД, развешваюць улёткі на слупах і ў іншых непрыдатных месцах.
Улёткі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага першымі з’явіліся ў грамадскіх месцах. Агітацыйныя матэрыялы пра Мікалая Статкевіча распаўсюджваюцца па паштовых скрынях, кажа давераная асоба кандыдата Аляксей Гаўруцікаў.
Днямі чакаюць з Мінску і ўлёткі са штабоў Аляксея Міхалевіча і Уладзіміра Някляева. У падтрымку апошняга кандыдата ў Віцебску штодня выстаўляюць пікеты, і ўжо тыдзень ў раёне плошчы Леніна лунаюць сцягі кампаніі “Гавары праўду”. Пікетаў з агітацыяй за іншых кандыдатаў у Віцебску пакуль няма.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”