viasna on patreon

Гомель: Плакаты дэмакратычных кандыдатаў мэтанакіравана знішчаюцца

2010 2010-12-03T17:48:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/klichnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З інфармацыйных стэндаў у Навабеліцкім раёне Гомеля зніклі агітацыйныя плакаты Андрэя Саннікава. «Яшчэ раніцай усе агітацыйныя плакаты на прыкладна 15 інфармацыйных стэндах у раёне былі на сваіх месцах, а праз дзве гадзіны яны зніклі, усе. Відаць, нехта мэтанакіравана пазрываў іх», - патлумачыў дэмакратычны актывіст Віктар Казлоў.

Варта заўважыць, што агітацыйныя плакаты альтэрнатыўных кандыдатаў невядомыя асобы рэгулярна абмалёўваюць - нацыстскай сімволікай, ганебнымі словамі. Напрыклад, на прыпынку «вуліца Жаркоўскага» фатаграфію Віталя Рымашэўскага «ўпрыгожылі» надпісы «Далоў паляка!», хаця вядома, што кандыдат - беларус.

Гомельскія праваабаронцы звяртаюць увагу, што месцаў для размяшчэння агітацыі абсалютна не хапае. Напрыклад, на інфармацыйных шчытах сярод рэкламы новых крамаў і рок-канцэртаў улады адвялі для перадвыбарчай агітацыі месца 90 х 100 см - і гэта для размяшчэння інфармацыйных матэрыялаў 10 кандыдатаў! «Сітуацыя такая - на такіх месцах можна размясціць плакаты толькі двух кандыдатаў, а астатнім ужо месца няма. Ці пачынаць спаборніцтва за месцы, ці зрываць плакаты іншых кандыдатаў і вешаць свае - невядома», - скардзіцца актывіст Кастусь Жукоўскі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства