У Пінску з’явіліся першыя агітплакаты
https://spring96.org/be/news/38553
2010
2010-12-03T17:18:47+0200
2010-12-03T17:18:47+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/agitplakatypinsk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каманда кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саннікава першая ў Пінску праявіла актыўнасць у агітацыйным этапе перадвыбарчай кампаніі. На гарадскіх рэкламных тумбах з’явіліся плакаты кандыдата. Партрэты іншых прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду краіны ў сталіцы Палесся пакуль не з’яўляліся.
Варта адзначыць, што вызначаныя Пінскім гарвыканкамам месцы для вывешвання агітацыйных матэрыялаў не вельмі падыходзяць для галоўнай палітычнай падзеі пяцігоддзя. На брудных рэкламных тумбах выявы кандыдатаў канкуруюць з плакатамі спевакоў, фільмаў і іншай рэкламнай прадукцыі. А інфармацыйныя стэнды ў ЖЭСах, гатэлях і на кірмашах не вельмі прыдатныя для агітацыі, таму і застаюцца пустымі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”