viasna on patreon

Бяроза: Дзяржгазета выканала просьбу апазіцыянера

2010 2010-12-03T16:36:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhest-ok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізуючы сустрэчу з выбаршчыкамі кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў Бярозу, яго давераная асоба Анатоль Сахаруша звярнуўся з заявай у раённую выбарчую камісію. У заяве ён выказаў жаданне, каб у раённай газеце “Маяк” была надрукавана аб’ява пра тое, што сустрэча Кастусёва з выбаршчыкамі адбудзецца ў Бярозе 3 снежня ў 18.30 у філіяле гарадскога Дома культуры па вуліцы Камсамольскай.

А яшчэ Анатоль Сахаруша пажадаў, каб аб’ява была  размешчана  на першай старонцы на каляровым ружовым фоне - роўна ў такім выглядзе, як аб’ява пра тое, што пачала працаваць грамадская прыёмная А.Лукашэнкі.

Менавіта так усё і надрукавана.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства