viasna on patreon

Гомель: Назіральнік скардзіцца ў ЦВК на БРСМ

2010 2010-12-03T14:46:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brsmagitacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік пры Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатоль Паплаўны звярнуўся з заявай аб парушэнні  патрабаванняў выбарчага заканадаўства да старшыні Цэнтральнай камісіі РБ па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. 

Падставай для звароту паслужыў факт распаўсюду ў Чыгуначным раёне Гомеля, пачынаючы з 1 снежня, перадвыбарчай праграмы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі актывістамі БРСМ (на фота):

"На маё заканамернае пытанне ў якасці назіральніка, чаму гэтая праграмма распаўсюджваецца без выходных дадзеных, без звестак аб арганізацыі ці асобах, адказных за іх выпуск, без звестак аб яе тыражу, актывісты БРСМ адказалі, што яны самі рыхтуюць, раздрукоўваюць на ксераксе гэтую праграму, а затым распаўсюджваюць.

Лічу, што вышэйзгаданыя факты парушаюць выбарчае заканадаўства, а менавіта, артыкул 45 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які забараняе распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы без выходных дадзеных, без звестак аб арганізацыі ці асабах, адказных за іх выпуск, без звестак аб яе тыражу.

У адпаведнасці з выкладзеным, прашу па ўказаным факце правесці праверку, па выніку якой вынесці ў адрас ініцыятыўнай групы А. Лукашэнкі папярэджанне аб недапушчальнасці парушэнняў патрабаванняў Выбарчага заканадаўства.

 Аб прынятых мерах прашу праінфармаваць мяне пісьмова.

 Дадатак:

 1.     Арыгінал перадвыбарчай праграмы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

 3 снежня 2010г.                                                                А.В. Паплаўны   

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства