viasna on patreon

Магілёў: Дэмакраты скардзяцца ў гарвыканкам на адміністрацыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў

2010 2010-12-03T13:33:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhelbarys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель

Праваабаронца Барыс Бухель

13 дэмакратычных актывістаў падалі скаргі ў Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт. У гарвыканкаме яны спрабуюць абскардзіць рашэнні адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада аб колькасці вызначаных месцаў для вядзення перадвыбарчай агітацыі.

Сярод падаўшых заявы ў гарвыканкам давераныя асобы кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рыгора Кастусёва, Аляксея Міхалевіча, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Уса, а таксама праваабаронцы Барыс Бухель і Сяргей Фамін.

Праз свае скаргі дэмакратычныя актывісты спрабуюць дамагчыся павелічэння колькасці месцаў для вядзення агітацыі на тэрыторыі двух раёнаў горада.

“Перад тым як звярнуцца ў гарвыканкам мы падавалі заяву ўсуд Ленінскага раёна, аднак суд адмовіўся разглядаць наш пазоў спаслаўшыся на тое, што гэтае пытанне мусіць разглядаць вышэйстаячая структура “вертыкалі”, а крытэры, па якіх вызначаюцца месцы для правядзення агітацыі суду не падсудны”, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства