viasna on patreon

Віцебск: Старшыня аблвыканкаму заклікаў “ратаваць дзяржаву” на выбарах

2010 2010-12-02T17:53:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kosiniec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Косінец, старшыня Віцебскага аблвыканкаму

Аляксандр Косінец, старшыня Віцебскага аблвыканкаму

Аляксандр Косінец, старшыня Віцебскага аблвыканкаму, правёў прэс-каферэнцыю, на якой распавёў пра тое, што ён паспеў зрабіць за два гады працы на сваёй пасадзе. Але гаворка ішла не толькі пра вынікі, але і пра перспектывы: старшыня аблвыканкаму заклікаў падтрымаць дзейнага прэзідэнта, назваўшы альтэрнатыўных кандыдатаў дрэнна выхаванымі і малаздольнымі людзьмі.

Аляксандр Косінец заявіў, што кандыдаты ў сваіх выступах дазваляюць сабе некарэктныя выказванні на адрас дзейнага прэзідэнта. Таму ён лічыць іх нявыхаванымі асобамі. Наступны хіб кожнага альтэрнатыўнага кандыдата, паводле кіраўніка вобласці – гэта тое, што яны мала зарабляюць у параўнанні з Аляксандрам Лукашэнкам. Трэці недахоп – у тым, што яны ніколі не кіравалі працоўным калектывам, большым за 1 000 чалавек.

Забыўшыся, што Аляксандр Лукашэнка да свайго абрання ў 1994 годзе таксама кіраваў усяго толькі саўгасам, старшыня Віцебскага аблвыканкаму – давераная асоба дзейнага прэзідэнта - заклікаў падтрымаць на выбарах менавіта гэтую кандыдатуру. І дадаў: “Разам мы – за моцную і квеітнаючую Беларусь, і трэба ўратаваць і захаваць нашу дзяржаву”.

 

Панічнае выказванне старшыні райвыканкаму наперабой цытавалі ўсе прысутныя на прэс-канферэнцыі журналісты – як з гарадскіх ды абласных газет, так і з “раёнак”. Але пакуль не вядома, ці трапіць яно ў друк: матэрыялаў пра справаздачу за два гады “губернатарства” газеты пакуль не змясцілі, адно што ў “Віцебскім рабочым” (ад 02.12.2010)  з’явіўся анонс  ”Наперадзе – маштабныя задачы”.

Але тут жа , на другой старонцы, ужо апублікаваны меркаванні тых, хто таксама заклікае адтрымаць на выбарах Аляксандра Лукашэнку. У матэрыяле “Мы адчуваем клопат дзяржавы” цытуецца выказванне старшыні Шумілінскай раённай ветэранскай арганізацыі Кацярыны Палоўнікавай: “Мы, ветэраны Шуміліншчыны, удзячны Аляксандру Лукашэнку за клопат пра старэйшае пакаленне, за шчырасць, патрыятызм, рашучасць і справядлівасць. У сваіх пачуццях і думках мы з ім разам!”

“Мы свядома падтрымліваем знешнюю і ўнутраную палітыку, якую праводзіць дзейны прэзідэнт”, - дадае Валяр’ян Мацкевіч, намеснік старшыні Віцебскага абласнога грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.

Выказванні прадстаўнікоў гэтых грамадскіх структур, а таксама іншых праўладных утварэнняў падсумаваныя ў звароце ўдзельнікаў адмысловага пленуму, які прайшоў на мінулым тыдні. Фінал гэтага звароту да віцебскіх выбаршчыкаў надрукаваны ў газеце чырвонымі літарамі: “Усе на выбары за моцную квітнеючую Беларусь! Аддамо свае галасы за нашага кандыдата, сапраўднага патрыёта Радзімы – Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку!” 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства