Брэст: Удзельнікі абласной канферэнцыі воінаў-"афганцаў" паабяцалі прагаласаваць за Лукашэнку
Зварот, прыняты ўдзельнікамі Брэсцкай абласной канферэнцыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” да цяперашняга кіраўніка дзяржавы, растыражаваны некалькімі дзяржаўнымі выданнямі рэгіёну. У гэтым закліку пералічваюцца станоўчыя моманты ў развіцці краіны, прычым усё гэта названа “вынікам сумеснай упартай і напружанай працы працаўнікоў Брэсцкай вобласці, якія горача ўхваляюць і падтрымліваюць курс дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі. Мы і далей хочам жыць у квітнеючай і стабільнай краіне, гарантам якой з'яўляецеся Вы, паважаны Аляксандр Рыгоравіч”.
У заключнай частцы свайго звароту ўдзельнікі канферэнцыі абяцаюць Лукашэнку, што зробяць “правільны выбар, прагаласаваўшы за стабільнасць і працвітанне нашага грамадства, за упэўненасць у заўтрашнім дні, за ўсё тое лепшае, што мы можам зрабіць для нашых дзяцей і ўнукаў".
Пра тое, як праводзіцца на Брэстчыне агітацыя за дзеючага прэзідэнта, паведаміла 1 снежня і абласная газета «Заря», падрабязна распавёўшы пра праведзеныя у абласным цэнтры пікеты у падтрымку гэтага кандыдата, якія суправаджаліся канцэртам мастацкай самадзейнасці. Пры гэтым дзяржаўнае выданне ні словам не абмовілася, што ў гэты ж час у Брэсце былі арганізаваныя пікеты і прыхільнікамі Уладзіміра Някляева.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"