viasna on patreon

Барысаў. Пра кандыдатаў - альбо нічога, альбо са здекам

2010 2010-12-02T13:39:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adzinstva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У друкаванай версіі газеты Барысаўскага райвыканкаму "Адзiнства", якая выйшла 1 снежня 2010 г., ні слова не сказана пра апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Затое ў электроннай версіі рэпартажы з сустрэч Раманчука і Саннікава напісаныя ў відавочна здзеклівым тоне.

Першаму дасталася кандыдату Яраславу Раманчуку, рэпартаж з сустрэчы з якім называецца «Мост построю. И речку прокопаю!..» Ні пра які мост і капанне ракі на сустрэчы з барысаўчанамі кандыдат не згадваў зусім. Ды і ў тэксце рэпартажу такія абяцанні яму не прыпісваюцца. Адкуль тады ўзялася ўзятая ў двухкоссе (як бы цытата кандыдата) назва, застаецца толькі здагадвацца. «Программное заявление этого кандидата носило декларативный характер. ... По мнению Ярослава Романчука, в стране нужно развивать частный бизнес и придорожный сервис, изменять приоритеты в сельском хозяйстве, привлекать инвестиции, разумно использовать природные ресурсы. Идеи не оригинальные. Именно такую политику проводит руководство республики на протяжении последнего десятилетия»,-заяўляе аўтар Андрэй Івуць, забываючы пры тым, што «аблаяў» Раманчука за дэкларатыўнасць ідэй, якія ўсё ж з'яўляюцца «такой политикой руководства республики». «Именно укреплению агропромышленного комплекса и строительству агрогородков в последнее пятилетие в стране уделялось первостепенное внимание. И в этом нет никакой заслуги выступившего кандидата», - «канстатуе» аўтар і павучае Раманчука ў заключэнне: «Нелишне, прежде чем бить в колокола, в святцы заглянуть, господа».

Рэпартаж з сустрэчы з кандыдатам Андрэем Саннікавым пад назвай «Беларусь без Европы или Европа без Беларуси?»  таго ж аўтара з першых абзацаў дае ўяўленне пра агульную танальнасць напісанага: «Доселе малоизвестный в стране координатор гражданской инициативы «Хартия-97», лидер гражданской компании «Европейская Беларусь», оппозиционной к действующей власти (во всяком случае, он так себя позиционирует), кандидат в Президенты Андрей Санников появился в зале с пятнадцатиминутным опозданием в сопровождении бывшего председателя Верховного Совета Беларуси С. Шушкевича и демонстративно жующего жвачку генерала В. Фролова» або : «... народ наш не гордый, терпеливо выслушал взаимные похвалы членов команды Санникова, время от времени похлопывая в ладоши после очередной красиво сказанной фразы». Пералічыўшы толькі некалькі пунктаў з агучанай Саннікавым праграмы, рэпарцёр падсумоўвае: «И уж совсем «скромно» звучат из уст Санникова призывы в массы выйти 19 декабря на Октябрьскую площадь в Минске. Смысл сей необходимости объясняется просто: мол, традиция такая у оппозиции - поддерживать своего проигравшего выборы кандидата. А будущее предвыборной кампании Андрея Санникова не трудно предугадать. Дальнейшие вопросы отпадают сами собой. Вернее, в них нет надобности… ».

Вось калі даводзіцца радавацца таму, што інтэрнэт ёсць далёка не ў кожнай беларускай сям'і.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства